У Facebook будзе новая функцыя — відэа ў анлайн-рэжыме
Facebook запускае для карыстальнікаў новую функцыю — відэатрансляцыю у -анлайн-рэжыме. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы распавёў яе заснавальнік Марк Цукерберг.
"Сёння мы запускаем для ўсіх Facebook Live, які дазволіць лёгка ствараць відэаролікі, абменьвацца імі і глядзець у рэальным часе", — заявіў Цукерберг. Па яго словах, гэта будзе падобна да таго, быццам у кішэні ў карстальніка сацсеткі заўсёды ёсць з сабой відэакамера. Кожны чалавек цяпер зможа выходзіць на відэасувязь з іншымі карыстальнікамі сацсеткі.
Цукерберг абяцае бліжэйшым часам асабіста паказаць магчымасці відэатрансляцыі на сваёй старонцы.