У Гродне п’яны бяспраўнік разбіў чатыры машыны (фота)
Утрыманне алкаголю ў яго крыві ў 9 разоў перавышала гранічна дапушчальнае значэнне.
У Гродне здарылася дарожная аварыя з удзелам адразу чатырох аўтамабіляў. Малады кіроўца, які ніколі ў жыцці не меў пасведчання кіроўцы, набыў сабе мікрааўтобус Volkswagen T3 у свайго прыяцеля. Яны разам адзначылі здзелку, спажыўшы алкаголь. Пасля гэтага хлопец вырашыў паехаць за горад у Парэчча. Да дарозе ён разбіў толькі што набытую машыну, а таксама пашкодзіў тры чужыя аўтамабілі, паведамляе Гродзенская ДАІ.
Як пасля высветлілася, у крыві гора-кіроўцы алкаголю было ў дзевяць разоў болей за гранічна дапушчальнае значэнне.
Фота: gaigrodno.by