У лякарню да Юліі Цімашэнкі прыехалі два аўтобусы з міліцыянтамі

Экс-прэм'ер-міністр і адна з лідараў апазіцыі праходзіць лячэнне ў цэнтральнай клінічнай лякарні № 5 Харкава. Можна меркаваць, што праваахоўныя органы дапускаюць, на фоне масавых акцый пратэсту ва Украіне, магчымасць сілавога вызвалення Цімашэнкі, таму ўзмоцнілі яе ахову.

Нагадаем, у 2011-м Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Адной з умоваў ЕС у справе падпісання дамовы аб асацыяцыі з Украінай было вырашэнне праблемы з выездам Цімашэнкі на лячэнне за мяжу, чаго зроблена не было.

Дачка Цімашэнкі: Януковіч ўжо прыняў рашэнне ісці па шляху Беларусі
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі