У Магілёве студэнт на выбарах "згубіў" выдадзены яму бюлетэнь
Інцыдэнт адбыўся на выбарчым ўчастку для галасавання №72 па выбарах у Магілёўскі гарсавет.
Хлопец атрымаў выбарчы бюлетэнь і зайшоў у кабінку для галасавання. А калі выйшаў з яе, то нічога не стаў кідаць у скрынку. Сябры выбарчай камісіі запыталі студэнта, куды ён падзеў свой бюлетэнь. На гэта ён адказаў, што не памятае.
Выбарчая камісія была абураная такім адказам і западозрыла, што хлопец можа быць пад уздзеяннем наркатычных сродкаў. Прысутны на ўчастку міліцыянт аглядзеў рукі студэнта і сказаў, што вены ў яго не паколатыя.
Калі хлопец пакінуў выбарчы ўчастак, то сябры камісіі разгледзелі яго подпіс. У ім была беларуская літара "і". Пасля гэтага прысутныя зрабілі выснову, што да іх на ўчастак прыходзіў "беларускі бандэравец", кажа назіральніца Наталля Шкадун.
Фота — natal.by