У Мінінфармацыі расказалі, як знаходзяць парушэнні на сайтах

Па словах супрацоўніцы прававога упраўлення Міністэрства інфармацыі Вікторыі Мялешка, парушэнні знаходзяць як самі чыноўнікі, чытаючы сайты, так і з дапамогай скаргаў, дасланых у міністэрства. “Гэта адбываецца абодвума шляхамі. На жаль, я зараз не магу назваць вам, якім чынам былі знойдзеныя парушэнні ў кожным канкрэтным выпадку. У мяне няма пад рукой неабходных дакументаў. Але выкарыстоўваюцца абодва спосабы”, — кажа супрацоўніца прававога ўпраўлення.

На пытанне пра тое, ці могуць блогеры і карыстальнікі сацсетак чакаць “інфармацыйных лістоў” з міністэрства, у Мінінфармацыі параілі проста “не парушаць заканадаўства”. Маўляў, тады ўсё будзе добра.

Лісты з паведамленнямі пра знойдзеныя на сайтах правапарушэнні за апошні тыдзень атрымалі ўжо пяць рэдакцый. Мінінфармацыі папрасіла іх падаць звесткі пра ўладальнікаў сайтаў, а таксама папярэдзіла, што ў кожным канкрэтным выпадку будуць прынятыя меры — ад просьбы зняць матэрыялы да вынясення афіцыйнага папярэджання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі