У мінскім метро гралі класічную музыку, ладзілі модныя паказы і лазернае шоў

У мінскім метро гралі класічную музыку, ладзілі модныя паказы і лазернае шоў

У Мінску прайшла “Ноч класікі ў метро”. Канцэрт арганізавалі познім вечарам 5 кастрычніка на пероне станцыі “Пятроўшчына”. Граў East West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера, пад музыку танцавалі артысты балета. Таксама тут зладзілі модны паказ з дэманстрацыяй вопраткі —  на подыум выйшла ў тым ліку Міс Беларусь Марыя Васілевіч, а таксама ўладальніцы такога тытулу ў папярэднія гады.

Гледачам прадставілі эфектнае лазернае шоў.

“Ноч класікі ў метро” ладзяць у Мінску другі год запар. Імпрэза праходзіць у рамках музычнага фестывалю Юрыя Башмета, нагадвае TUT.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі