У мінскім метро зробяць бесперабойную мабільную сувязь
Размаўляць па сотавым тэлефоне можна будзе цягам усяго шляху цягніка.
Для гэтага рэалізуюць праект, ініцыяваны кампаніяй Velcom, па пракладцы ў тунелях спецыяльнага кабелю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу аператара.
Усталяванне базавых станцый у тунелях неэфектыўная — замест гэтага там пракладуць спецыяльны выпраменьвальны кабель. Ён створыць бесперабойнае радыёпакрыццё паміж станцыямі метро і забяспечыць упэўнены прыём сігналу GSM/UMTS. Да праекту далучыліся ўсе аператары сотавай сувязі, бо ўсе яны зацікаўленыя ў аказанні такой паслугі сваім абанентам.
Фота: TUT.by