У Мінску адгулялі фолк-металёвыя Каляды "з казой"

25 снежня ў клубе Re:Public ладзіцца апошні буйны фэст 2013 года. Арганізатары медыяваль-фолк-металёвай вечарыны запрашаюць пакалядаваць, напэўна, лепшых беларускіх прадстаўнікоў узгаданых жанраў. І не прагадваюць: калі на другім паверсе яшчэ ёсць куды яблыку упасць, то прабіцца да сцэны праз танцпол практычна нерэальна.


Радуе і прадуманасць лайн-апу: танцавальная сярэднявечная музыка Lity Taler і "Старога Ольсы" праз чароўны казачны фолк Irdorath ды "фолктроніку" Pawa лагічна выліваецца ў брутальны паган-метал ад Znich ды Litvintroll.

"Стары Ольса"


Irdorath, які па тэхнічных прычынах вымушаны скараціць свой выступ, тым не менш, грае некалькі новых песен і прадстаўляе новых музыкаў. "Стары Ольса" дэманструюць некалькі кампазіцый з новага альбома “Santa Maria”, Litvintroll - песні з "Чорнай панны" ды, нечаканы для многіх, "Пахне чабор" на верш Пятруся Броўкі, а Алесь Таболіч пад знакамітую "казу" стварае на танцполе сапраўдны людскі вір.

Irdorath

Танцавальны гурт "Фламея"

Pawa

 Znich

 Litvintroll

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі