У Мінску аўтамабіль Subaru знёс светлафор і перакуліўся (фота)
Ніхто з людзей не пацярпеў ад аварыі.
Дарожна-транспартнае здарэнне ў удзелам легкавых аўтамабіляў Subaru i Hyundai адбылося сёння раніцай у Мінску на скрыжаванні праспекта Машэрава з вуліцай Куйбышава.
Як паведамляе AUTO.TUT.BY са спаслыкай на ДАІ Цэнтральнага раёна, на рулём “Хёндаі” была 21-гадовая дзяўчына, а “Субару” кіраваў 32-гадовы мужчына. Мужчына ехаў на зялёны сігнал светлафора, а дзяўчына яго не прапусціла і ўрэзалася ў “Субару”.
Ад удару аўтамабіль выкінула на тратуар, дзе ён знёс светлафор і перакуліўся.
У выніку аварыі ніхто не пацярпеў, хоць машыны і пабітыя.
Фота: twitter