У Мінску ДАІ будзе лавіць парушальнікаў правіл паркоўкі відэапасткамі
У Мінску адпрацаваная сістэма відэафіксацыі парушэнняў правілаў паркоўкі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Сістэма пачне дзейнічаць ужо сёлета: па сталіцы будуць ездзіць спецыяльныя машыны-відэапасткі. ДАІ ўжо закупіла 10 такіх машын з прыладамі відэафіксацыі.
Апроч асноўнай працы, такія экіпажы будуць фіксаваць машыны, прыпаркаваныя з парушэннем правілаў. Пасля апрацоўкі відэазапісаў парушальнікам дашлюць “лісты шчасця” кшталту паведамленняў, якія кіроўцы атрымліваюць у сувязі з перавышэннем хуткасці.