У Мінску колькасць здзелак куплі-продажу кватэр знiзiлася на 22%
У студзені-ліпені 2019 года ў Мінску было зарэгістравала 5849 здзелак куплі-продажу кватэр. Гэта на 22% менш, чым было ў аналагічны перыяд мінулага года. Як інфармуе прэс-служба Дзяржкаммаёмасці, найменш здзелак было ў студзені (737) і чэрвені (860), найбольш — у красавіку (1304).
У сярэднім Нацыянальнае кадастравае агенцтва за месяц рэгіструе па 975 здзелак (без уліку продажу пакояў ці доляў).