У Мінску на Партызанскім праспекце загінуў матацыкліст (фота)

Сёння ў Мінску на Партызанскім праспекце загінуў 26-гадовы матацыкліст. Здарэнне адбылося каля 16.30 за МКАД, непадалёк ад перакрыжавання з вуліцай Ротмістрава. Матацыкл сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем “Рэно Лагуна”.
 
Байкер рухаўся ў бок Мінска, а ў спадарожным кірунку ішоў “Рэно”, за рулём якога быў мужчына 1975 года нараджэння. Кіроўца легкавіка патлумачыў інспектарам ДАІ, што паспеў толькі пачуць роў матора матацыкла, пасля чаго адбыўся ўдар у заднюю частку машыны і шафёр пабачыў падаючага байкера.

Байкер трапіў пад колы таксі падчас адключэння электрычнасці (фота)

Легкавік развярнула на 45 градусаў, задняя частка пайшла налева. Матацыкл адкінула ўправа і ён ляжаў на лініі разметкі. Сам матацыкліст пераляцеў праз машыну і ўпаў у пяці метрах спераду. Ён загінуў на месцы, перадае Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі