У Мінску прайшла дэгустацыя самагонкі, якая будзе выпускацца прамыслова

У адным з мінскіх бараў у чацвер, 13 жніўня, адбылася прэзентацыя першай беларускай самагонкі, выпуск якой у прамысловых маштабах легалізаваны дзяржавай. Прадукт вырабляецца на адным з раённых вінзаводаў, а афіцыйна, як высветлілася на прэзентацыі, ён называецца, не самагонка, а “напой спіртны на аснове збожжавага дыстыляту”.

Менавіта тэрмін “збожжавай дыстылят” афіцыйна зарэгістраваны ў Дзяржстандарце, што і дазволіла заводу легальна вырабляць і прадаваць дадзены прадукт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі