У Мінску ў дарожнай аварыі пацярпела цяжарная жанчына (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам дзвюх жанчын-кіроўцаў адбылася сёння на вуліцы Брылеўскай. Сутыкнуліся BMW і Honda. За рулём Хонды была маладая цяжарная жанчына. Яна рухалася з боку вуліцы Чкалава ў кірунку вуліцы Аэрадромнай. Аўтамабілем БМВ таксама кіравала жанчына, якая везла ў салоне дзіця. Яна рухалася па вуліцы Вірскай з боку Казінца ў кірунку Брылеўскай.  

Як мяркуюць у ДАІ, кіроўца Хонды не зарыентавалася на нерэгуляваным скрыжаванні, дзе ў момант аварыі не працаваў святлафор і не прапусціла ВМВ, які рухаўся па галоўнай дарозе.

У выніку аварыі цяжарная жанчына была дастаўленая ў лякарню. Болей у ДТЗ ніхто не пацярпеў, паведамляе Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі