У Мінску выставілі навінкі 24 аўтамабільных брэндаў (фотарэпартаж)

Міжнародны аўтамабільны салон "Мотаршоў" адкрыўся 23 траўня ў “Мінск-арэне”. На ім выставілі навінкі 24 брэндаў. Упершыню ў нашай краіне прадставілі мадэлі аўтамабіляў люкс-класа: Jaguar, Land Rover і Maserati

Дылер BMW прывёз 3 Series з новым тыпам кузава — BMW 3 Series Gran Turismo, дэбют якога адбыўся ў сакавіку на аўтасалоне ў Жэневе.

На стэндзе Audi — навінка A3 Sedan, продажы якой пачнуцца ў Еўропе толькі летам. Volvo паказала пазадарожнік V40 Cross Country. Адразу тры навінкі выставіў Jaguar.

Новыя мадэлі прадэманстравалі і традыцыйныя ўдзельнікі аўтасалона — Volkswagen, Citroen, Nissan, Ford.

Працягнецца аўтасалон да 28 траўня. Першымі выставу змаглі ўбачыць уладальнікі VIP-квіткоў за 200 тысяч рублёў. У наступныя дні трапіць на выставу можна ў 4 разы танней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі