У Мінску за жорсткае абыходжанне з жывёламі судзілі 76-гадовую жанчыну

Трое з чатырох кацянят загінулі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Трое з чатырох кацянят загінулі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску за жорсткае абыходжанне з жывёламі судзілі 76-гадовую жанчыну. Каля аднаго з жылых дамоў на Лагойскім тракце на вачах у мінакоў яна тапіла кацянят у вядры з вадой. На заўвагі не рэагавала.

Жанчыну знайшлі і прыцягнулі да адказнасці. Як піша minsknews.by, "сваю віну яна прызнала, у зробленым чыстасардэчна раскаялася". Суд прызнаў пенсіянерку вінаватай "у жорсткім абыходжанні з жывёламі, што пацягнула іх гібель, учыненым з хуліганскіх і іншых нізінных памкненняў". Мінчанку аштрафавалі на 960 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі