У Мінску затрымалі 38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка
Ён прадаваў парфумерную прадукцыю без дакументаў.
У Мінску міліцыянеры затрымалі 38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, які прадаваў парфумерную прадукцыю без дакументаў аб легальнасці яе набыцця. Агулам у яго знайшлі 221 адзінку прадукцыі на суму больш за 40 мільёнаў рублёў.
Прэс-служба мінскай міліцыі паведамляе, што падаткавікі склалі ў адносінах прадпрымальніка адміністрацыйны пратакол. Артыкул — "Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву".
Здымак з архіву. Фота: Fotolia