У Пружанах затрымлівалі амаль 20 чалавек

Міліцыянеры праводзяць "рэйд" / Ілюстрацыйнае фота t.me/police_minsk/
Міліцыянеры праводзяць "рэйд" / Ілюстрацыйнае фота t.me/police_minsk/

У чацвер у Пружанах у Брэсцкай вобласці затрымлівалі амаль 20 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Сілавікі правялі "зачыстку" гэтага горада, шукаючы іншадумцаў. У людзей праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, запісваліся відэа. Большасць адпусцілі, але некаторых пакінулі за кратамі чакаць суда.

У Пінску сілавікі наведваюць яго жыхароў, якія раней былі асуджаны за "палітыку", з мінулага тыдня. З імі праводзяцца "прафілактычныя гутаркі", "агляды" жылых памяшканняў, а таксама настойліва прапануецца паказаць свой тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі