Ператрусы адбыліся нават у вёсцы, у якой некалькі дзясяткаў жыхароў
Міліцыя палюе на бел-чырвона-белую сімволіку / sb.by
МУС Беларусі рапартуе, што пасля дыверсіі супраць расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах працягвае "зачыстку" краіны ў пошуку "экстрэмісцкіх ячэек". Весткі пра затрыманні прыходзяць з розных рэгіёнаў краіны.
Праваабаронцам стала вядома, што ператрусы адбыліся нават у маленькай вёсцы Малыя Якавічы ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. У 2019-м у ёй было крыху больш за паўсотні жыхароў. Нагодай для прыезду сілавікоў і пераследу мясцовых жыхароў называюць "паслявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе" (з той жа нагоды ператрусы днямі прайшлі і ў Пружанах). Вядома пра як мінімум два ператрусы і некалькіх затрыманых, якія за кратамі чакаюць суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.