У расійскім Варонежы ў выніку атакі дронаў пашкоджаны тры шматпавярховікі
![Пашкоджаны тры шматпавярховікі, яшчэ ў чатырох выбітыя вокны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/voronegh_16_1_1.jpg.webp?itok=9I1Fvkrh)
Пашкоджаны тры шматпавярховікі, яшчэ ў чатырох выбітыя вокны / @typicalvoronezh
Папярэдне 35 кватэр у трох шматпавярховіках атрымалі пашкоджанні ў выніку атакі дронаў у Варонежы, пра гэта піша тэлеграм-канал "Тыповы Воронеж" са спасылкай на губернатара вобласці Аляксандра Гусева. Пацярпела дзіця, у дзяўчынкі рэзаныя раны рукі, ногі і шыі.
Яшчэ ў чатырох жылых дамах на іншай вуліцы выбітыя вокны. Але там "абышлося без узгаранняў і іншых сур'ёзных наступстваў".
Мінабароны Расіі паведамляе, што над тэрыторыяй Варонежскай вобласці гэтай ноччу "былі знішчаныя пяць і перахопленыя тры ўкраінскія беспілотныя лятальныя апараты".
![В российском Воронеже в результате атаки дронов повреждены три многоэтажки](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/voronegh_16_1.jpg.webp?itok=F6F-nyPZ)
![В российском Воронеже в результате атаки дронов повреждены три многоэтажки](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/voronegh_16_01.jpg.webp?itok=l2jsWg7m)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.