У школах мусяць распрацаваць бяспечныя шляхі дадому

Намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка заявіла, што ў мэтах бяспекі школьнікаў у кожнай школе мусяць быць распрацаваныя бяспечныя шляхі дадому.

“У кожнай школе мусіць быць распрацаваны бяспечны шлях дадому, калі бацькоўскі камітэт, старшакласнікі бяруць першакласнікаў і вядуць іх па дарозе дадому, указваючы на ​​небяспечныя месцы. Гэта дапаможа ў будучыні выключыць небяспечныя і стрэсавыя сітуацыі”, — цытуе словы намесніцы міністра БЕЛТА.

Яна таксама нагадала, што цягам многіх гадоў Міністэрства адукацыі сумесна з ДАІ праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства па бяспецы дарожнага руху “Увага - дзеці!”. У гэты раз яно стартуе 25 жніўня і будзе доўжыцца да 5 верасня.

Фота: zamostye.schools.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі