Уладзімір Пуцін і Віктар Януковіч сустрэліся ў Сочы
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Па яго словах, якія перадае ВВС, прэзідэнт Украіны зрабіў прыпынак у Сочы па дарозе з Кітая дадому. Падчас кароткага працоўнага візіту абмяркоўваліся бягучыя пытанні двухбаковых расійска-ўкраінскіх адносін, а таксама пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да будучага паседжання Міждзяржаўнай камісіі Расія-Украіна, сказаў Пяскоў.
Прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта дадае, што кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі і падрыхтоўкі будучай дамовы пра стратэгічнае партнёрства.
Раней на гэтым тыдні на фоне маштабных акцый пратэсту ва Украіне Віктар Януковіч паляцеў у Кітай.
Фота — ria.ru