Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да 10 марозу
А ў чацвер у нашай краіне пахаладае.
У сераду, 4 лютага, у Беларусі пераважна без ападкаў. Толькі часам прагназуецца снег. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль (пры праясненнях — 8-10 марозу), у дзённыя — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Нагадаем, у чацвер у нашай краіне пахаладае. Пасля некалькіх месяцаў цёплай зімы надвор'е стане адпавядаць перыяду года. 5 лютага ўначы будзе да 10-15 марозу, удзень — ад 5 марозу да 1 цяпла. У начныя гадзіны ў пятніцу і суботу будзе ўжо да 17 градусаў ніжэй за нуль.
Фота: ctv.by