"Урал" без Ганчарэнкі згуляў унічыю 3:3 з "Церакам" (відэа)

28 жніўня ў Екацярынбургу мясцовы "Урал" згуляў у чэмпіянаце Расіі ўнічыю 3:3 з "Церакам". Матч апынуўся ў цэнтры ўвагі расійскіх і замежных СМІ. Справа ў тым, што, пасля раптоўнага вяртання ў Беларусь галоўнага трэнера "Урала" Віктара Ганчарэнкі, з'явілася версія пра дамоўны матч. Нібыта, "Церак" у мінулым сезоне адмыслова прайграў матч камандзе з Екацярынбурга і цяпер мусіць атрымаць такі ж "падарунак".

"Урал" праводзіў матч без Ганчарэнкі, камандай кіраваў Юрый Мацвееў. У склад каманды на гульню не трапілі беларускія футбалісты Аляксандр Мартыновіч і Юрый Жаўноў. У выніку, гульня скончылася ўнічыю — гаспадары поля зраўнялі лік за некалькі хвілін да фінальнага свістка.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі