Усе затрыманыя ў Беларусі ўкраінскія футбольныя фаны вызваленыя (відэа)

Пра гэта паведаміў спікер МУС Украіны Яўген Перабыйніс. Паводле яго словаў, украінскія праваахоўнікі зрабілі вычарпальныя захады, у выніку якіх вызваленыя ўсе заўзятары, у тым ліку восем чалавек, арыштаваных на розныя тэрміны, інфармуе агенцтва “Інтэрфакс-Украіна”.

Група беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў была затрыманая ў Барысаве пасля матчу нацыянальных футбольных зборных Беларусі і Украіны 9 кастрычніка. На наступны дзень фанатаў судзілі. Прысуды вынесеныя 24 заўзятарам — 12 беларусам і 12 украінцам. Восем украінцаў былі пакараныя адміністратыўнымі арыштамі ад 5 да 10 сутак, яшчэ чацвёра атрымалі штрафы ад 1 да 1,5 мільёна рублёў.

Беларускія заўзятары аштрафаваныя на 600 тысяч рублёў кожны.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі