Ва “Уралкаліі” не каментуюць спробу затрымання ў Маскве Ігара Яўстратава

Як паведаміла інтэрнэт-выданне "Беларускі партызан", на вакзале ў Маскве былога менеджара Беларускай калійнай кампаніі Ігара Яўстратава спрабавалі затрымаць супрацоўнікі... КДБ Беларусі, у якіх быў ордэр на яго арышт. Аднак ім перашкодзілі расійскія паліцыянты (больш падрабязна пра гэтую гісторыю гл. тут).



У КДБ Беларусі гэтую інфармацыю не каментуюць. У прэс-службе "Уралкалія" Еўрарадыё паведамілі наступнае:



“Пакуль ніякіх заяваў няма і афіцыйнага пацверджання мы таксама пакуль даць не можам”.



Нагадаем, гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня ў Мінску, куды ён прыехаў на сустрэчу з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Месяц ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымную кватэру ў беларускай сталіцы.
 

Крымінальная справа была распачатая не толькі супраць Баўмгертнера, але і некалькіх менеджараў Беларускай калійнай кампаніі, у тым ліку і Ігара Яўстратава. Апошнія паспелі выехаць з Беларусі ў Расію.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі