Дзевятоўскага абралі кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі федэрацыі, якая праходзіць у Мінску, выступіў Вадзім Дзевятоўскі. Ён адзначыў, што "будзе шукаць спонсарскую дапамогу і ўжо амаль яе знайшоў". Дзевятоўскі падкрэсліў, што яго "падтрымлівае прэзідэнт", які "не супраць дапамагчы".

Вось што адказаў Дзевятоўскі на пытанне Еўрарадыё пра фінансаванне федэрацыі: “Мяркую, усе ўжо пачулі, што прэзідэнт падтрымаў лёгкую атлетыку, канешне, упэўнены, што гэта будзе спрыяць. Прыватнае гэта прадпрыемства ці дзяржаўнае, яны будуць разумець, што я буду гатовы даць справаздачу за кожную капейку, за кожны ўкладзены рубель. Магчыма, як прыватнае партнёрства, так і дзяржаўная падтрымка. Ёсць ужо намярэнні ёсць перамовы, я ўпэўніўся, што людзі гатовыя пачуць і падтрымаць”.

Вадзім Дзевятоўскі — прызёр Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне, дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, яшчэ летам Дзевятоўскага ўспрымалі як галоўнага кандыдата на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі хакея. Аднак 1 верасня Аляксандр Лукашэнка даручыў яму "глыбока вывучыць праблемы лёгкай атлетыкі" (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі