Ватыкан адмяніў "папскую таямніцу"

Ватыкан адмяніў "папскую таямніцу"

Папа Рымскі Францішак адмяніў "папскую таямніцу". Яна выкарыстоўвалася ў справах па педафіліі, фігурантамі якіх былі святары. Як інфармуе Радыё Ватыкана, у новай інструкцыі, якая была агучана 17 снежня, удакладняецца, што абнародаванне інфармацыі "павінна гарантаваць бяспеку, цэласнасць і канфідэнцыйнасць".

Іншы дакумент павялічвае верхні ўзроставы парог, калі парнаграфія лічыцца дзіцячай. Дагэтуль ён складаў 14 гадоў, цяпер — 18. У дакуменце, падпісаным пантыфікам, набыццё, захоўванне і распаўсюд дзіцячай парнаграфіі называецца "адным з самых цяжкіх злачынстваў".

"Папская таямніца" была ўведзена ў 2001 годзе. Яна ўстанаўлівала найвышэйшую сакрэтнасць у справах аб сексуальным гвалце, у якіх фігуравалі святары. У выніку гэта перашкаджала правядзенню следства і дапамагала хаваць выпадкі педафіліі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі