Ватыкан працягвае сачыць за сітуацыяй у Беларусі
Ватыкан працягвае сачыць за сітуацыяй у Беларусі пра гэта заявіў дырэктар Залы Друку Матэа Бруні.
"Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі", — перадае яго словы Vatican News.
Бруні дадаў, што святы пасад сочыць за дзеяннямі розных палітыкаў, уцягнутых у беларускія падзеі. Пры гэтым Ватыкан застаецца па-ранейшаму прыхільны свайму абавязацельству "спрыяць дасягненню дэмакратычных і мірных рашэнняў у адказ на законныя патрабаванні беларускага народа".
У жніўні 2020 года папа Францішак заклікаў беларускія ўлады да дыялогу, спынення гвалту, павагі справядлівасці і права.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.