Вайсковую часць беларусаў ва Украіне сфармуюць да вясны — Сахашчык

Байцы Узброеных сіл Украіны / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/
Байцы Узброеных сіл Украіны / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/

Вайсковую часць беларусаў-добраахвотнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны сфармуюць да вясны. Пра гэта ў панядзелак на сустрэчы ў Варшаве заявіў прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык.

"Такая часць існуе. Яна зараз камплектуецца, — кажа Сахашчык. — Да канца лютага яна скончыць камплектаванне, падрыхтоўку і прыступіць да выканання заданняў баявых... Не так мала людзей там. Ёсць афіцэры беларускія. Вядомая справа, што камандуе часцю афіцэр украінскі. Кіраванне часці ўсё украінскае, бо, згодна з заканадаўствам Украіны, інакш на сённяшні дзень быць не можа. Мы ініцыявалі змены да заканадаўства, каб быў дазвол афіцэрам-беларусам займаць афіцэрскія пасады ва Узброеных сілах Украіны. Але я не ведаю, калі будзе вынік з гэтага і ці будзе наогул. Пытанне не такое простае".

Пра тое, што ва Украіне створана новая вайсковая часць беларусаў-добраахвотнікаў, Сахашчык заявіў у пачатку снежня 2022 года. Паводле яго слоў, яна атрымае сучаснае ўзбраенне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі