Віктар Ганчарэнка сустрэўся з фанатамі “Кубані” (фотафакт)

Мяркуючы па фотаздымку, выкладзеным у Твітэр, сустрэча атрымалася масавай.

Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, які раней працаваў у БАТЭ, амаль год вёў футбольны клуб “Кубань”, але на гэтым тыдні быў адпраўлены ў адстаўку.

Паводле афіцыйнага паведамлення Беларускай федэрацыі футболу, Ганчарэнка можа разглядацца як кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі, аднак пакуль з ім не вядуцца перамовы на гэты конт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі