Віталь Клічко не выключае, што яшчэ вернецца на рынг
Апазіцыйны ўкраінскі палітык заявіў, што афіцыйна не абвяшчаў пра завяршэнне спартовай кар'еры.
Як вядома, нядаўна Віталь Клічко адмовіўся ад свайго тытула чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе па версіі WBC (праўда, яго малодшы брат Уладзімір заявіў, што паспрабуе вярнуць тытул "у сям'ю"). Ён вырашыў засяродзіцца на палітыцы. 42-гадовы Віталь Клічко — кіраўнік парламенцкай фракцыі "Удар", адзін з лідараў вулічных пратэстаў у Кіеве на Майдане. Яго ўсё часцей называюць магчымым сапернікам Віктара Януковіча на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Клічко нагадаў, што аднойчы сыходзіў з боксу на чатыры гады, але пасля вярнуўся і зноў стаў чэмпіёнам. І гэта можа паўтарыцца зноў. "Прэзідэнт WBC Хасэ Сулейман даў мне тэарэтычную магчымасць зрабіць так зноў", — цытуе словы Віталя Клічка УНІАН.
Віталь Клічко выклікаў Віктара Януковіча на рынг (відэа)
Браты Віталь і Уладзімір Клічко далі інтэрв'ю Ксеніі Сабчак (поўнае відэа)
Фота — ria.ru