Вынікі галасавання: станцыя кіеўскага метро "Мінская" стане "Варшаўскай"
Закончылася анлайн-галасаванне за новыя назвы шэрагу станцый метро Кіева. Яно праводзілася з ініцыятывы мясцовых уладаў і асабіста мэра Віталя Клічко. Станцыя "Мінская" можа стаць "Варшаўскай" — такі варыянт набраў 37,7%, а станцыя "Берасцейская" — "Бучанскай" (37,8%).
У сярэдзіне красавіка перайменаванне некаторых станцый кіеўскага метро, назвы якіх нейкім чынам звязаныя з Беларуссю ці Расіяй, анансаваў Клічко. Прычына — агрэсія супраць Украіны. Пазней пачалося галасаванне.
У анлайн-галасаванні паўдзельнічала каля 170 тысяч чалавек. Яны таксама вырашылі, што станцыю "Плошча Льва Талстога" варта перайменаваць у гонар паэта Васіля Стуса, а станцыю "Герояў Дняпра" — у "Герояў Украіны", станцыю "Дружбы народаў" — у "Батанічную".
Далей пытанне перайменавання разгледзіць Кіеўская гарадская рада. Адбудзецца гэта ў бліжэйшы час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.