Wi-Fi, разеткі, кандыцыянер: як выглядае новы імпартны дызель-цягнік на БЧ

rw.by
rw.by

Беларуская чыгунка абнаўляе парк маторвагоннага рухомага складу. 5 ліпеня прыбыў першы 6-вагонны дызель-цягнік ДП6 вытворчасці польскай кампаніі PESA Bydgoszcz SA. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай чыгункі. У цягніку 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 — першага класа. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка — 140 км/г.

"Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў, — напісана на rw.by. — Прасторны салон, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў, інфармацыйная аўдыё- і відэасістэма для пасажыраў. Усе месцы забяспечаны індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў, таксама ў дызель-цягніку ўстаноўлена абсталяванне для забеспячэння доступу да бесправаднога інтэрнэту па сістэме Wi-Fi і да бартавога медыя-сервера. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі калыскамі, веласіпедамі і буйным багажом".

Акрамя таго, паведамляецца, што ў кожным вагоне ўсталяваная сістэма кандыцыянавання паветра, прадугледжаная прылада цеплавых завес уваходных дзвярэй, якая перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў. Паніжаная падлога і дзверы, абсталяваныя высоўнымі прыступкамі, робяць працэс пасадкі пасажыраў максімальна хуткім і зручным. Дзверы адчыняюцца пасля націскання спецыяльных кнопак, пры гэтым у мэтах бяспекі дзверы блакуюцца падчас руху цягніка. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з інваліднасцю прадугледжаныя адкідныя трапы. У цягніку ўсталяваныя чатыры туалетныя комплексы вакуумнага тыпу, адзін з іх прыстасаваны для пасажыраў з інваліднасцю, а таксама абсталяваны спавівальным столікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі