Ягораў застаецца спікерам Каардынацыйнай рады
Андрэй Ягораў / Euroradio
Андрэй Ягораў застаецца спікерам Каардынацыйнай рады. За яго аддадзены 31 голас (51,67% ад агульнай колькасці галасоў).
Ягораву 44 гады. Ён — палітолаг і грамадскі дзеяч. Спікерам абноўленай Каардынацыйнай рады быў абраны ў сакавіку 2023 года.
Пасаду віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады займае Вольга Павук. Яна абыйшла Аляксандра Паршанкова на адзін голас.
Каардынацыйная рада стварылася ў Беларусі ў жніўні 2020-га. Андрэй Ягораў уваходзіў яшчэ ў той першы яе склад. Цяпер рада дзейнічае ў замежжы. Сёлета ў яе пройдуць выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.