Як павінны згуляць беларускія баскетбалісткі, каб выйсці ў чвэрцьфінал?

У сераду 17-га чэрвеня беларускія баскетбалісткі на Еўра-2015 ва ўпартай барацьбе прайгралі чэшкам (70:73), а ў пятніцу 19-га — чарнагоркам (72:77). Гэтыя паразы многія заўзятары ўспрымаюць з болем, бо цягам чэмпіянату Еўропы нашы дзяўчаты пераўзыходзілі і нашмат мацнейшыя каманды.

Засталася адна гульня са зборнай Францыі. Але гэта каманда лічыцца адной з наймацнейшых на планеце. Калі нашы перамогуць, то адназначна выйдуць з групы. Пры гэтым могуць заняць абсалютна любое месца.

Калі беларускі прайграюць, то з верагоднасцю ў 90% пакінуць чэмпіянат Еўропы і не адбяруцца на Алімпійскія гульні. Ёсць кволы шанец, што нават у выпадку паразы беларускі пройдуць далей. Для гэтага трэба, каб прайгралі турчанкі (гэта ў прынцыпе магчыма) і перамаглі грачанкі (у гэтым годзе — адна з найслабейшых каманд другога раўнду чэмпіянату Еўропы).

Фота: FIBA.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі