Яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра": 3 гады калоніі музыку Віктару Катоўскаму
Яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра". 14 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 3200 рублёў штрафу за тры каментары ў інтэрнэце прысуджаны бас-гітарыст гурта TerraKod 31-гадовы Віктар Катоўскі, паведамляюць праваабаронцы. Ён знаходзіцца за кратамі з канца верасня мінулага года, прызнаны палітзняволеным. Рашэнне вынес суддзя Мікалай Грыгаровіч.
Катоўскага прызналі вінаватым у "абразе" Аляксандра Лукашэнкі, у "абразе прадстаўніка ўлады", "распальванні сацыяльнай варожасці".
У Беларусі з мінулага года судзяць за каментары ў інтэрнэце пра перастрэлку ў Мінску, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.