Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам

Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам

Юлія Чарняўская, якую шукалі з 18 траўня, знаходзіцца дома пад хатнім арыштам. У яе "ўсё ў парадку, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне". Вядома, што "да яе ставяцца паважліва і карэктна", паведамляе TUT.by.

У чацвер яе дачка Яўгенія паведаміла, што з удзелам Чарняўскай у ДФР будуць праходзіць нейкія "следчыя дзеянні". Гэта была інфармацыя ад адваката (дарэчы, адвакат — пад падпіскай аб неразгалошванні). Іншых падрабязнасцяў не было.

З 18 траўня, пасля разгрому рэдакцыі TUT.by, сваякі не ведалі, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка партала Юрыя Зісера. У чацвер стала вядома, што маці Юліі Чарняўскай, Аляксандра Чарняўская, падала заяву ў КДБ — яна прасіла паведаміць, ці затрымалі яе дачку. Яўгенія Чарняўская раней выказвала меркаванне, што маці можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі