З 1 сакавіка некаторых ІП у Беларусі чакае штраф — да 9 млн рублёў

1 сакавіка заканчваецца "пераходны перыяд", уведзены ўказам № 222 для індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі. Яны яшчэ 10 дзён маюць магчымасць, каб рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных у нашу краіну з тэрыторыі іншых дзяржаваў-удзельніц Мытнага саюза да 1 ліпеня 2014-га без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё.

Як інфармуе Міністэрства па падатках і зборах, тыя ІП, якія з 1 сакавіка паспрабуюць гандляваць таварамі легпрама без дакуметаў тэхрэгламента Мытнага саюза, будуць аштрафаваныя на 50 базавых велічынь — гэта 9 млн рублёў. Таксама тавар і выручка ад яго продажу можа быць канфіскаваны (альбо канфіскацыі не будзе).

Як інфармуе БЕЛТА, пакуль жа індывідуальныя прадпрымальнікі могуць гандляваць рэшткамі тавараў з выплатай адзінага падатку.

Нагадаем, 16 лютага ў Мінску прайшоў форум прадпрымальнікаў, які арганізавала рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Перспектыва”. На яго прыйшлі не толькі прадпрымальнікі з Мінска, але прыехалі іх калегі з Гомеля, Гродна, Магілёва, Барысава, Брэста, Пінска. У рэзалюцыі прадпрымальнікі патрабуюць ад уладаў увядзення мараторыя на дзеянне ўказа № 222, увядзенне магчымасці рэалізоўваць рэшткі прадукцыі безтэрмінова. Таксама прадпрымальнікі просяць спыніць праверкі і канфіскацыі тавару, арганізацыю сустрэчы з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і правесці Першы агульнанацыянальны з’езд прадпрымальнікаў.

Каб выйсці ў нуль, прадпрымальніцы трэба прадаць 140 сукенак за месяц


На "Жданах" са зніжкамі распрадаюць не толькі тавар, але і гандлёвыя кропкі

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі