Закон аб барацьбе з карупцыяй вынесуць на грамадскае абмеркаванне

Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 31 ліпеня на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй, перадае БЕЛТА.

"Збярэм усе прапановы, якія ўнясуць людзі, і, можа быць, нешта дапоўнім, каб гэты нарматыўна-прававы акт быў на сённяшні дзень найбольш поўным, аб'ектыўным і адэкватным", — заявіў Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі даў аўтарам законапраекту тыдзень на яго падрыхтоўку для публікацыі.

Лукашэнка перасцярог чыноўнікаў і ад ілюзій аб магчымасці ўтоіць тое ці іншае злачынства: "Паверце, таямніцай нічога быць не можа. Хтосьці дзесьці шэптам камусьці скажа. У мяне досыць каналаў для атрымання інфармацыі. І будзьце ўпэўненыя, што я імгненна дам ход гэтай інфармацыі".

Фота — vybor.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі