Страцім прэміяльны рынак: чым рызыкуе Лукашэнка, прызнаючы Крым расійскім

Лукашэнка назваў Крым расійскім у інтэрв'ю рускаму прапагандысту / Еўрарадыё
Лукашэнка назваў Крым расійскім у інтэрв'ю рускаму прапагандысту / Еўрарадыё

Да гэтага часу Украіна сур'ёзна не далучылася да антыбеларускіх санкцый. Аднак абяцала гэта зрабіць у выпадку, калі ўлады прызнаюць Крым часткай Расіі.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што ў яго з Уладзімірам Пуціным "ёсць дамоўленасць" наконт наведвання Крыма. Яшчэ назваў Крым часткай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Пра канкрэтныя наступствы прызнання Крыма ўкраінскі бок яшчэ не гаварыў, але абяцаў адказаць "па поўнай праграме".

Еўрарадыё даведалася, чаму самыя балючыя эканамічныя санкцыі датычацца нафтаперапрацоўкі і чаму замясціць беларускія нафтапрадукты Украіне складана, але часткова магчыма.

 

Нафтапрадукты вельмі важныя абедзвюм краінам

Потеряем премиальный рынок: чем рискует Лукашенко, признавая Крым российским
У гандлі палівам і бітумам Беларусь і Украіна ўзаемазалежныя / Reuters

За студзень — верасень Беларусь экспартавала тавараў па ўсім свеце на $28,1 млрд. З гэтага аб'ёму на Украіну прыйшлося больш за $3,5 млрд.

Самы буйны артыкул экспарту — прадукты нафтаперапрацоўкі. Белстат хавае звесткі па ім, але Укрстат паведамляе, што за дзевяць месяцаў ва Украіну паступіла такіх тавараў на $1,8 млрд.

Суседка ёсць самым буйным пакупніком беларускіх нафтапрадуктаў. Туды ідзе нават прадукцыя санкцыйнага "Нафтана".

Потеряем премиальный рынок: чем рискует Лукашенко, признавая Крым российским
Нафтаперапрацоўчы комплекс "Укртатнафты" (Крамянчугскі НПЗ) / ukrtatnafta.com

Па ацэнцы Сяргея Куюна, Беларусь і Расія маглі б "паставіць нас [Украіну. — Еўрарадыё] не толькі на калені, але і на локці", спыніўшы пастаўкі. Бо разам краіны займаюць каля 60% на ўкраінскім рынку нафтапрадуктаў.

Змяніць сітуацыю Украіна можа, але на гэта патрэбныя палітычная воля і час. Пэўныя поспехі ёсць ужо цяпер. Напрыклад, за апошні год моцна развілася інфраструктура па марскіх пастаўках бітуму. Тут беларуская прадукцыя заняла 45% рынку ў студзені — жніўні.

— Магутнасці дастаткова для таго, каб замясціць беларускі аб'ём, — кажа Сяргей Куюн. Па звестках эксперта, цана прыкладна аднолькавая. Украіне давядзецца пераплаціць толькі за лагістыку, але не занадта шмат.

Самы вялікі нафтаперапрацоўчы завод Украіны Крамянчугскі НПЗ ("Укртатнафта") паведаміў, што наросціць аб'ёмы перапрацоўкі нафты. Кіраўнік А-95 адзначае, што да перадзелу рынку гэта пакуль не прывядзе, але частка пакупак будзе замешчаная.

Таксама можна павялічыць пастаўкі з Польшчы.

— Палякі могуць задзейнічаць свае парты і праз сістэму трубаправодаў падаць прадукт ва Украіну. Папярэднія прыкідкі паказваюць, што цана не будзе рынкавай, асабліва калі паставіць на паток,піша Сяргей Куюн.

Потеряем премиальный рынок: чем рискует Лукашенко, признавая Крым российским
Бітум асабліва запатрабаваны, бо Зяленскі запусціў "Вялікую будоўлю" дарог / pexels.com

Выходзіць, да санкцый супраць беларускай нафтанкі Украіна не гатовая, але нестабільнасць беларускіх уладаў падштурхоўвае шукаць іншыя магчымасці атрымліваць паліва і бітум на будаванне дарог, якое развярнулася.
 

Ёсць нешта, акрамя нафтапрадуктаў?

Сварыцца з Украінай нявыгадна і таму, што праз яе тэрыторыю магчымы транзіт нафты з Азербайджана. Гэта фактычна адзіны альтэрнатыўны Расіі пастаўшчык сыравіны ў Беларусь. Ва ўкраінскі порт Паўднёвы прыходзіла азербайджанская нафта для Мазырскага НПЗ у пачатку 2020 года. Тады Расія замарозіла пастаўкі ў Беларусь. Не факт, што пры чарговым канфлікце такі манеўр будзе даступны.

Калі гаварыць пра галіны, не звязаныя з нафтай, то больш за ўсё ва Украіну ў студзені — верасні прадаваліся беларускія ўгнаенні (на $333 млн) і наземны транспарт (на $162 млн). Ад угнаенняў, патрэбных для сельскай гаспадаркі, адмовіцца складаней, затое скараціць закупкі транспарту з Беларусі цалкам рэальна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі