Затрыманне ў Мінску за "сувязі са спецслужбамі Украіны і Польшчы"

Мінскія амапаўцы / gettyimages.com
Мінскія амапаўцы / gettyimages.com

Праваабаронцам стала вядома, што ў Мінску затрыманы 29-гадовы Ігнат Р. У чацвер амапаўцы схапілі яго наўпрост на вуліцы каля DANA Mall і Нацыянальнай бібліятэкі. Яго павезлі на ператрус, у выніку якога забралі тэхніку. Сілавікі сказалі, што яму дадуць 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а за гэты час будуць шукаць "ягоныя сувязі са спецслужбамі Украіны і Польшчы".

Вядома, што за некалькі гадзін да гэтага амапаўцы ў поўным абмундзіраванні ўламаліся ў пад'езд дома, дзе жыве Ігнат, але праз некаторы час з'ехалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі