Жанчына з Астраўца ўгаварыла знаёмых набраць ёй крэдытаў амаль на мільён
Жанчына казала, што грошы ёй патрэбныя на куплю аўто / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Уласную фінансавую піраміду пабудавала маладая жанчына з Астраўца. Яна выкарыстала сваіх знаёмых — прасіла іх аформіць на сябе крэдыт, вярнуць абяцала з узнагародай у 10%. У выніку за тры гады, паводле папярэдніх ацэнак, яна атрымала чужых грошай на суму каля 800 тысяч долараў, расказалі ў МУС.
Частку грошай яна вяртала папярэднім крэдыторам, частку траціла на сябе. У справе — больш за 150 пацярпелых. Паводле іх слоў, непасрэдна пасля атрымання пазыкі жанчына ўносіла невялікія сумы, але потым з банкаў пачыналі прыходзіць паведамленні аб запазычанасці, а галоўная пазычальніца знікала.
Яе затрымалі ў Мінску. Заведзеная справа аб махлярстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.