Жанчыну-кіроўцу аштрафавалі за акуляры-кампутар Google Glass

Як паведамляе газета "Los Angeles Times", калі паліцыянт спыніў аўтамабіль Сесіліі Абадзі, ён заўважыў у яе акуляры Google Glass. Нягледзячы на тое, што прыстасаванне на момант спынення легкавіка было неактыўным, жанчыну аштрафавалі.



Парушэнне было сфармуляванае наступным чынам: "кіраванне транспартным сродкам, калі... любы сродак візуальнага адлюстравання тэле- або відэасігналу, якое транслюе забаўляльны кантэнт або бізнес-дадаткі, размешчана ў транспартным сродку перад сядзеннем кіроўцы... і працуе ў працэсе кіравання". Дагэтуль падобныя выпадкі зафіксаваныя не былі.



Абадзі збіраецца абскардзіць прысуд. Яна сцвярджае, што за нашэнне акуляраў за рулём аўтамабіля ніхто не штрафуе. Таксама жанчына звяртае ўвагу на тое, што выкарыстанне Google Glass у мэтах навігацыі, менш адцягвае ўвагу кіроўцы, чым смартфон.



Нагадаем, прыстасаванне Google Glass носіцца як акуляры. У іх над правым вокам знаходзіцца маленькі манітор. Карыстальнікі могуць праглядаць карты, чытаць электронную пошту, весці відэачаты. На сённяшні дзень акуляры-кампутары тэстуюць каля 10 тысяч чалавек, дадае РІА "Новости".
 

Выйшаў трэйлер першага знятага з дапамогай Google Glass порнафільма (відэа)
 

Фота — For The Times, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі