Жанна Літвіна: Надыходзіць час перадаць БАЖ у іншыя рукі

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна гатовая пакінуць сваю пасаду, якую яна нязменна займала з самага заснавання арганізацыі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю Радыё Свабода. Паводле Літвіной, да такога рашэння яе штурхае “пачуццё ўласнай годнасці”.

“Проста ўсвядоміць, што ўзрост бярэ сваё, што энергетыка шмат у чым вычарпана. Так, застаецца досвед, мудрасць, але аднойчы надыходзіць час, калі трэба такія пасады саступаць людзям маладзейшым, перадаваць справу ў добрыя рукі”, — заявіла яна.

Пры гэтым Жанна Літвіна не плануе зусім абстрагавацца ад БАЖ і прыцягне дапамагаць у яго працы. Таксама яна марыць стварыць архіў зачыненых і зніклых беларускіх выданняў, якія былі сапраўды “зорнымі”.
 
Сёння, 24 красавіка адбудзецца чарговы, ІХ з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў. Больш за восемдзесят дэлегатаў возьмуць удзел у з’ездзе, абяруць новае кіраўніцтва, абмяркуюць сучасны стан беларускай журналістыкі і зацвердзяць стратэгію працы на бліжэйшыя тры гады. А ў верасні 2015 года грамадскае аб’яднанне БАЖ адзначыць сваё 20-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі