Журналіст Арцём Маёраў асуджаны на 15 сутак арышту

Журналіст Арцём Маёраў асуджаны на 15 сутак арышту

Журналіст газеты "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне ў пятніцу вынес суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Мотыль).

Журналіст быў затрыманы ў Мінску раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.by. Па версіі міліцыі, яго хацелі паклікаць на "прафілактычную размову", а Маёраў у адказ пачаў "лаяцца" і "размахваць рукамі". Быў складзены пратакол аб "дробным хуліганстве". У чацвер у судзе заслухалі сведкаў, а вынясенне рашэння перанеслі на пятніцу.

Журналіст Арцём Маёраў асуджаны на 15 сутак арышту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі