Жыхар Брэста прыехаў з Польшчы з трыма пісталетамі
Брэсцкая мытня адзначае павелічэнне колькасці спробаў незаконнага ўвозу з-за мяжы пнеўматычнай зброі.
Днямі тры пнеўматычныя пісталеты "Crosman C31" прывёз з Польшчы на цягніку Тэрэспаль — Брэст 23-гадовы беларус. Іх ён хаваў у асабістых рэчах і пад вопраткай, але супрацоўнікі мытнага паста "Брэст-Цэнтральны" пнеўматычныя пісталеты знайшлі.
У той жа дзень у пункце мытнага афармлення "Казловічы" аглядаўся грузавік "МАН". У кабіне ляжала пнеўматычная вінтоўка "ТITAN B11". Кіроўца заявіў, што не ведаў пра неабходнасць яе дэкларавання, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Фота — pnevmach.ru