Жыхар Лунінца на чужым аўто двойчы ўрэзаўся ў слуп і дарожны знак (фота)
А потым уцёк з месца аварыі.
У Лунінцы "Фальксваген-Пасат" урэзаўся ў электрычны слуп і дарожны знак. Кінуўшы на дарозе машыну, кіроўца ўцёк з месца здарэння.
Як піша media-polesye.by, аварыя адбылася позна ўвечары 14 жніўня на вуліцы Фабрычнай. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння і не пабачылі кіроўцу, выклікалі эвакуатар і змясцілі аўтамабіль на штраф-стаянку.
Асобу кіроўцы даішнікі высветлілі хутка. Як выявілася, 25-гадовы жыхар Лунінца ездзіў нават не на сваім аўто. Ён узяў машыну у знаёмага, а той — у свайго сябра.
Малады чалавек не меў правоў кіравання аўтамабілем, а медагляд паказаў у яго крыві 2,5-2,8 праміле алкаголю.
На хлопца склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы.