75 млн рублёў за шайбу Грабоўскага атрымае мінская СДЮШАР
Нападаючы хакейнай зборнай Беларусі ўчора закінуў чацвёртую, пераможную шайбу ў браму зборнай Швейцарыі (4:3).
Прэзідэнцкі спартыўны клуб дае падчас чэмпіянату свету кожнаму гульцу беларускай зборнай, які закіне пераможную шайбу ў матчы, і брамніку, які згуляе "на нуль", права вызначыць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Яна атрымае дапамогу для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Мікалай Стасенка, аўтар пераможнай шайбы ў гульні з казахамі, выбраў спартыўную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск". Такі ж выбар зрабіў і Міхаіл Грабоўскі. Хакеіст выказаў спадзяванне, што поспехі зборнай пазітыўна паўплываюць на развіццё хакея ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.