Альпіністы сабраліся ў Гродне (фотарэпартаж)
Сёння стартавалі спаборніцтвы на Кубак і першынство Беларусі па тэхніцы горна-пешаходнага турызму.
Яны працягнуцца да 16 чэрвеня на крэйдавых гарах у "Пышках". Удзел прымаюць каманды з усіх абласцей нашай краіны. Спаборніцтвы праводзяцца як у індывідуальным, так і ў камандным заліку. Альпіністы мусяць пераадольваць натуральныя горныя перашкоды.